We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

А​п​о​ш​н​я​я п​т​у​ш​к​а н​а​д​з​е​і (The Last Bird Of Hope)

by Massenhinrichtung

supported by
YomaBarr
YomaBarr thumbnail
YomaBarr Hail Bandcamp. I just stumbled upon this and got instantly blown away. Fast, furious, fierce and blowing borders of genres apart with these eight blows on the head.
But seriously, they call themselves authentic metal and that's the tag, they just play their souls out. And I've never heard violin played so ferociously. Plus I love acoustic stuff in metal when done right, this is.

Have you noticed how much great stuff comes from Belarus btw? Favorite track: Дно (The Bottom).
Jahr
Jahr thumbnail
Jahr Богі, да! Массэн зрабіў яшчэ адзін бамбічны альбом! Агонь, як заўсёды! Спадзяваюся на Купальскім Коле гэтыя песьні таксама будуць. Ееееее.
Жыве беларускі метал! | Live long belarusian metal!
Жыве Массэн! | Live long Massenhinrichtung!
Жыве Беларусь! | Live long Belarus! Favorite track: Дно (The Bottom).
/
1.
Шэрасць спустошаных рэк, Дзе палае сумлення пажар Пакідае ўсё ў адзіноце, Дзе імглісты і змрочны абшар. Наш каменны гонар у тым, Што балотны водар як дым Рэжа шыі шлейфам густым І дратамі кронаў ялін. Невядома колькi гадоў Нам адведзена тут блукаць Нам, наогул, вядома - нiшто, І чаго ад сябе чакаць. Дзе адвечны змрок кідае цень, Там, дзе ноч ніколі не бачыць дзень Там, дзе падарожных дамаў ход - Аддзяляе ўсё за плотам плот. Дзе неясыць точыць кіпцюры, Велічна глядзіць ва ўсе бакі, Там туманным ззяннем паланіц Рэха нараджае шлях грамніц. Чорны арнамент калючага дроту, Целы, прапахлыя дымам і потам, Крывавае сонца, палаючы тлен, Дзе судна жыцця ідзе асуджана ў крэн. Дэвіант – дэман, забыўшы пастулат, Дэвіант – морачны сатаны вар’ят, Дэвіант – верна ступіўшы крок назад, Дэвіант, дэвіант, дэвіант! Ўсе унутры гарыць у агні, І ты не бачыш ў цемры ўжо прамяні. Прастора яго гэта цёмны кут, Дзе няясыці пішуць чорны жыццёвы статут. Колькі ж я лёсу чакаю, У прыцемках твані знікаю, Дзе бачныя сярод чорнай ночы Крывёю залітыя вочы. У нізіннай імгле, Дзе смерцю дзьме, Крумкач звярнецца да цябе. Гараць у агні І лічаць дні Апошняй зоркі прамяні. Тонны кволых жыццяў, што мусяць забіваць, Згубілі свае сцежкі, каб свой скон усведамляць. Сотні марных лёсаў, што спалены на тлен Шукаюць прагна выйсця, а судна дала крэн. Колер балотаў гадамі змяняўся, Мы з тых, хто сярод іх нараджаўся. Мы іх напаўнялі ахвярнай крывёй Бо мы з тых, хто хворы гэтай шалёнай гульней. Колькі ж я лёсу чакаю, У прыцемках твані знікаю, Дзе бачныя сярод чорнай ночы Крывёю залітыя вочы. З маіх кіпцюроў няма выйсця, Напругай ламаючы кісці, Трашчаць схаладнелыя косці На пагосце... На адзічэлым пагосце. У нізіннай імгле, Дзе смерцю дзьме, Крумкач звярнецца да цябе. Гараць у агні І лічаць дні Апошняй зоркі прамяні. Бяссэнсоўнае жыццё. Бяссэнсоўная смерць.
2.
Шэраг гісторый мяне не ябе, Кіламетры вагню блаславяць цябе. Крыўская багна адкрыла вакно, Хутка ахвяра пойдзе на дно Сотні стагоддзяў ў стальных ланцугах Трымаюць кожны раз Хутка не хопіць паветра ў роце Раптам здохнуць ўсе ў балоце 10 мільёнаў сэрцаў Еўропы, Што б’юцца ў кожным з нас. У кожным з нас! Колер аеру назаўжды ўеўся ў вочы Смага склеіла рот, твань цела точыць. Схаладнелыя рэшткі думак аб выратаванні Сонца ўжо пахавала, каб спыніць намаганні. Крыўская багна адкрыла вакно, Хутка ахвяра пойдзе на дно Сотні стагоддзяў ў стальных ланцугах Трымаюць кожны раз Хутка не хопіць паветра ў роце Раптам здохнуць ўсе ў балоце 10 мільёнаў сэрцаў Еўропы, Што б’юцца ў кожным з нас. У кожным з нас! У гэтым акіяне ты на самым дне, І бездань яго не адпускае цябе. Крыўская багна адкрыла вакно, Хутка сістэма пойдзе на дно Сотні стагоддзяў ў стальных ланцугах Трымаюць кожны раз Хутка не хопіць паветра ў роце Раптам здохнуць ўсе ў балоце 10 мільёнаў сэрцаў Еўропы, Што б’юцца ў кожным з нас. У кожным з нас! Розум згасае, зямля праглынае, кроў застывае – смерць у балоце. Попелам ў твар з навальнічных хмар – крывавы абшар – смерць у балоце. Над табой вятры размову завялі, крывавяць буслы – смерць у балоце. Жыццём кіруе зло. Ахвяру цягне дно. Смерць у балоце. Сонца больш не глядзіць у вочы і сыпле попелам у твар. Мы чакаем бясконцай ночы, как здзейсніць наш удар! Убачыш нашыя сцягі падчас вясновай імглы, Дзе мы чакаем, калі бурштын заіскрыцца з-за хмар.
3.
У адзіноце, дзе віхуры сумлення Народзяць вобраз пацукоў. Убачаць вочы, віроў астатніх мора Без берагоў і без вятроў. Тут няма вятроў, толькі ціхі шторм, Толькі злы струмень, зграя каршуноў. Чорвань – слізкі сусвет. Чорвань – чарцей жыццё. Чорвань – праўда ды зло. Чорвань – нахуй усё! Цёмнай парою, як вецер сціхне І пацяжэе паветра маркотна, Чорных ваўкоў незлічоная зграя Праводзіць свой рытуал журботны. Іх пашчаў рой тут гудзіць імкліва, І вір дрыгвы ціху ноч паглынае , Пад гук ваўчынага голасу гіне, І месяц душы нікчэмных збірае. Але там.. дзе дні грамніц… Дзе ваўчыныя цені ў святле бліскавіц… Але там.. дзе дні грамніц… Дзе балотаў палаюць агні… Кліч крыві, багны сцяг - Масавай кары адвечны працяг. Прагну я скінуць бронь, І перад гэтым вазьму ў далонь – БАЛОТНЫ АГОНЬ. Кідацца ў бой яскрава, падняўшы крык На коп’і з каласамі – я не прывык, Ды купалы блішчаць ад лішніх слоў, За справы лёс надзеліць вянком дратоў. Але тут – бруд! Я чуў бясконцы вогнішчаў крык І бачыў твар выпадковых ахвяр, Што ператвораны ў пысу ваўка, Дзе святланосны край сонца знік. Крывава бліскнуў востры клык, І з прагным рыкам у начную канву Сваю здабычу ў начным баі Імкліва зграя цягне ў дрыгву. Але там.. дзе дні грамніц… Дзе ваўчыныя цені ў святле бліскавіц… Але там.. дзе дні грамніц… Дзе балотаў палаюць агні… Кліч крыві, багны сцяг - Масавай кары адвечны працяг. Прагну я скінуць бронь, І перад гэтым вазьму ў далонь – БАЛОТНЫ АГОНЬ.
4.
5.
Твая рака – кроў цякла шмат вякоў І высахла нібыта, бо сэрца навылёт прабіта. Колькі часу пражылі – стаіш, табе не блізкі канец І не гляджу на ўсе былое, яно як бруд у вадзе. Нічога не чакаю ад людзей, нікому не малю Здавалася б тады – ўсё лайно і мёртвых ў труну. Збудаваны на крыві, дзе ляжыць на косці косць. Чорны бруд, смерць, жах – то ёсць наша прыгажосць \. Эстэтычны заняпад са смакам раскладання. Нянавісць – як нажа дакрананне. Колькі часу пражылі – стаіш, табе не блізкі канец І не гляджу на ўсе былое, яно як бруд у вадзе. Нічога не чакаю ад людзей, нікому не малю Здавалася б тады – ўсё лайно і мёртвых ў труну. На Нямізе, дзе твая кроў, Дзе рэха стрэлаў ды бразгат мячоў, Тлусты шэраг гнілля, крыві па калена , Цяжкая атрута ўспамінаў – ЧОРНАЯ ВЕНА. Тут больш няма зямлі, толькі попел і дым, Час спыніўся ў момант, сок у дрэвах замер, Чорны дождж з нябёсаў, атрута і прамяні лёсу, Трэба сабраць ў сабе сілы, каб не дайсці да магілы. І не будзе інакш! Трэск люстэрак гне паветра, Гукі гістэрык, да абрыву пару метраў, Па калена крыві, лесвіца ў пекла, Мноства душаў ляціць з ветрам... Колькі часу пражылі – стаіш, табе не блізкі канец І не гляджу на ўсе былое, яно як бруд у вадзе. Нічога не чакаю ад людзей, нікому не малю Здавалася б тады – ўсё лайно і мёртвых ў труну.
6.
Я бачыў святло, у далонях трымаў, І калі горды час спусташэння настаў, Я чуў літургіі і збянтэжаны голас атруты. Вылі ветры агню, узбударажыўся птах, Назаўсёды загінуў у пякельных марах, Сцертыя твары і карныя вогнішчаў путы. Бледныя рукі дажджу ганарліва трымай, Апошнюю птушку кволай надзеі спаткай. Гэй, ты, небарача, той, каго ў ярме трымаюць, Чые жыцце папіхаюць, Сам гібееш – доля плача. Дык няхай хоць свет трасецца, Я тут вырас – тут і згіну, А разорак тых не кіну, дзе мой смутак-жаль снуецца. Калі лінуў дождж, скавыталі папы, Папіраючы марна святыя муры Ды стаў рушыцца дзень пад ільдзянымі сцягамі ночы. Баранілі агні новай эры віры, Пахаваныя зграяй глыбока у бары, Дзе бязлітасна прагнуць ахвяры чырвоныя вочы. Гэй, ты, небарача, той, каго ў ярме трымаюць, Чые жыцце папіхаюць, Сам гібееш – доля плача. Дык няхай хоць свет трасецца, Я тут вырас – тут і згіну, А разорак тых не кіну, дзе мой смутак-жаль снуецца. Дзе усе абрады вянуць, Жорсткай смерці прагнуць, У багне раствараюць - І ёсць пачатак вайны. Гэй, ты, небарача, той, каго ў ярме трымаюць, Чые жыцце папіхаюць, Сам гібееш – доля плача. Дык няхай хоць свет трасецца, Я тут вырас – тут і згіну, А разорак тых не кіну, дзе мой смутак-жаль снуецца.
7.
Дзе выратаванне ёсць – масавая кара! Трэба бы ёбнуць грамчэй, каб для пакарання людзей Быў адзін толькі шлях зруйнаваць усё ў прах, І ён палыхаў усё мацней. Тысячы жорсткіх смерцяў, мільён грахоў. Ў венах свабоды цячэ ільдзяная кроў. Вецер цяжэе, месяц лунае , Чорная бездань усё паглынае . Дзе выратаванне ёсць – масавая кара! Ў галаве тваёй дзікі звер, Мрояў ды сноў касінер. Ў палоне шукае ахвяраў цыклону - Вогненны вобраз хімер. Тысячы жорсткіх смерцяў, мільён грахоў. Ў венах свабоды цячэ ільдзяная кроў. Вецер цяжэе, месяц лунае , Чорная бездань усё паглынае . Дзе выратаванне ёсць – масавая кара! Будзь руплівым святым, Адчуўшы спякоты ўздым. Толькі ведай, што кара цябе не міне, За факелам цягнецца дым… Тысячы жорсткіх смерцяў, мільён грахоў. Ў венах свабоды цячэ ільдзяная кроў. Вецер цяжэе, месяц лунае , Чорная бездань усё паглынае . Дзе выратаванне ёсць – масавая кара!
8.

about

Aesthetic decadence on the background of rich historic heritage and of love for our native land.

Digipack with a 12-page booklet.
Was released by Der Schwarze Tod and Darker Than Black.
derschwarzetod.bandcamp.com/album/the-last-bird-of-hope

credits

released June 15, 2018

Elvira Scielmašuk, Athame, Artur Matviejenka, Jag Mort, Keijo Koppel, Jakub Kołas, belarusian land

license

all rights reserved

tags

about

Massenhinrichtung Minsk, Belarus

The band's name in translation from the German "mass execution"). Founded in the end of 2004.
- "Go Beyond Gist" (2008 - East Side Records)
- "Adzinota Kruka" (2012 - East Side Records)
- "Zakon Zbroi" (2015 - DTB)
- "Naŭski Dzień" (2016 - web)
- "The Last Bird of Hope" (2018 - DTB/Der Schwarze Tod)
- "Adleglasci" (2019 - web)

Line up:
A.E.O.N.
HRESVELGR
ACCELA
KARDYMON
KARALINA
JAUH
... more

contact / help

Contact Massenhinrichtung

Streaming and
Download help

Report this album or account

If you like Massenhinrichtung, you may also like: