We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

Ч​о​р​в​а​н​ь - Б​а​л​о​т​н​ы А​г​о​н​ь (​Č​orvań / Wildfire)

from А​п​о​ш​н​я​я п​т​у​ш​к​а н​а​д​з​е​і (The Last Bird Of Hope) by Massenhinrichtung

/

lyrics

У адзіноце, дзе віхуры сумлення
Народзяць вобраз пацукоў.
Убачаць вочы, віроў астатніх мора
Без берагоў і без вятроў.

Тут няма вятроў, толькі ціхі шторм,
Толькі злы струмень, зграя каршуноў.

Чорвань – слізкі сусвет.
Чорвань – чарцей жыццё.
Чорвань – праўда ды зло.
Чорвань – нахуй усё!

Цёмнай парою, як вецер сціхне
І пацяжэе паветра маркотна,
Чорных ваўкоў незлічоная зграя
Праводзіць свой рытуал журботны.
Іх пашчаў рой тут гудзіць імкліва,
І вір дрыгвы ціху ноч паглынае ,
Пад гук ваўчынага голасу гіне,
І месяц душы нікчэмных збірае.

Але там.. дзе дні грамніц…
Дзе ваўчыныя цені ў святле бліскавіц…
Але там.. дзе дні грамніц…
Дзе балотаў палаюць агні…

Кліч крыві, багны сцяг -
Масавай кары адвечны працяг.
Прагну я скінуць бронь,
І перад гэтым вазьму ў далонь – БАЛОТНЫ АГОНЬ.

Кідацца ў бой яскрава, падняўшы крык
На коп’і з каласамі – я не прывык,
Ды купалы блішчаць ад лішніх слоў,
За справы лёс надзеліць вянком дратоў.
Але тут – бруд!

Я чуў бясконцы вогнішчаў крык
І бачыў твар выпадковых ахвяр,
Што ператвораны ў пысу ваўка,
Дзе святланосны край сонца знік.

Крывава бліскнуў востры клык,
І з прагным рыкам у начную канву
Сваю здабычу ў начным баі
Імкліва зграя цягне ў дрыгву.

Але там.. дзе дні грамніц…
Дзе ваўчыныя цені ў святле бліскавіц…
Але там.. дзе дні грамніц…
Дзе балотаў палаюць агні…

Кліч крыві, багны сцяг -
Масавай кары адвечны працяг.
Прагну я скінуць бронь,
І перад гэтым вазьму ў далонь – БАЛОТНЫ АГОНЬ.

credits

license

all rights reserved

tags

about

Massenhinrichtung Minsk, Belarus

The band's name in translation from the German "mass execution"). Founded in the end of 2004.
- "Go Beyond Gist" (2008 - East Side Records)
- "Adzinota Kruka" (2012 - East Side Records)
- "Zakon Zbroi" (2015 - DTB)
- "Naŭski Dzień" (2016 - web)
- "The Last Bird of Hope" (2018 - DTB/Der Schwarze Tod)
- "Adleglasci" (2019 - web)

Line up:
A.E.O.N.
HRESVELGR
ACCELA
KARDYMON
KARALINA
JAUH
... more

contact / help

Contact Massenhinrichtung

Streaming and
Download help

Report this track or account

If you like Massenhinrichtung, you may also like: