We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

К​р​а​я​в​і​д​ы Б​а​г​н​ы (The Landscapes of Bog)

from А​п​о​ш​н​я​я п​т​у​ш​к​а н​а​д​з​е​і (The Last Bird Of Hope) by Massenhinrichtung

/

lyrics

Шэрасць спустошаных рэк,
Дзе палае сумлення пажар
Пакідае ўсё ў адзіноце,
Дзе імглісты і змрочны абшар.
Наш каменны гонар у тым,
Што балотны водар як дым
Рэжа шыі шлейфам густым
І дратамі кронаў ялін.
Невядома колькi гадоў
Нам адведзена тут блукаць
Нам, наогул, вядома - нiшто,
І чаго ад сябе чакаць.

Дзе адвечны змрок кідае цень,
Там, дзе ноч ніколі не бачыць дзень
Там, дзе падарожных дамаў ход -
Аддзяляе ўсё за плотам плот.
Дзе неясыць точыць кіпцюры,
Велічна глядзіць ва ўсе бакі,
Там туманным ззяннем паланіц
Рэха нараджае шлях грамніц.
Чорны арнамент калючага дроту,
Целы, прапахлыя дымам і потам,
Крывавае сонца, палаючы тлен,
Дзе судна жыцця ідзе асуджана ў крэн.

Дэвіант – дэман, забыўшы пастулат,
Дэвіант – морачны сатаны вар’ят,
Дэвіант – верна ступіўшы крок назад,
Дэвіант, дэвіант, дэвіант!

Ўсе унутры гарыць у агні,
І ты не бачыш ў цемры ўжо прамяні.
Прастора яго гэта цёмны кут,
Дзе няясыці пішуць чорны жыццёвы статут.

Колькі ж я лёсу чакаю,
У прыцемках твані знікаю,
Дзе бачныя сярод чорнай ночы
Крывёю залітыя вочы.
У нізіннай імгле,
Дзе смерцю дзьме,
Крумкач звярнецца да цябе.
Гараць у агні
І лічаць дні
Апошняй зоркі прамяні.

Тонны кволых жыццяў, што мусяць забіваць,
Згубілі свае сцежкі, каб свой скон усведамляць.
Сотні марных лёсаў, што спалены на тлен
Шукаюць прагна выйсця, а судна дала крэн.

Колер балотаў гадамі змяняўся,
Мы з тых, хто сярод іх нараджаўся.
Мы іх напаўнялі ахвярнай крывёй
Бо мы з тых, хто хворы гэтай шалёнай гульней.

Колькі ж я лёсу чакаю,
У прыцемках твані знікаю,
Дзе бачныя сярод чорнай ночы
Крывёю залітыя вочы.
З маіх кіпцюроў няма выйсця,
Напругай ламаючы кісці,
Трашчаць схаладнелыя косці
На пагосце...
На адзічэлым пагосце.

У нізіннай імгле,
Дзе смерцю дзьме,
Крумкач звярнецца да цябе.
Гараць у агні
І лічаць дні
Апошняй зоркі прамяні.

Бяссэнсоўнае жыццё.
Бяссэнсоўная смерць.

credits

license

all rights reserved

tags

about

Massenhinrichtung Minsk, Belarus

The band's name in translation from the German "mass execution"). Founded in the end of 2004.
- "Go Beyond Gist" (2008 - East Side Records)
- "Adzinota Kruka" (2012 - East Side Records)
- "Zakon Zbroi" (2015 - DTB)
- "Naŭski Dzień" (2016 - web)
- "The Last Bird of Hope" (2018 - DTB/Der Schwarze Tod)
- "Adleglasci" (2019 - web)

Line up:
A.E.O.N.
HRESVELGR
ACCELA
KARDYMON
KARALINA
JAUH
... more

contact / help

Contact Massenhinrichtung

Streaming and
Download help

Report this track or account

If you like Massenhinrichtung, you may also like: